Кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі выступіў на курсах «Мова Нанова»

18 октября 2018

top.jpgНа чарговых занятках курсаў «Мова Нанова» па запрашэнню Глеба Лабадзенкі выступіў з прэзентацыяй кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай праваслаўнай епархіі айцец Яўген Грамыка. Святар, які служыць у храме Святога Мікалая ў Шабанах, звяртаўся да аўдыторыі і адказваў на пытанні па-беларуску.

Ён распавёў аб гісторыі распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях, аб першых праваслаўных кафедрах, заснаваных ў Полацку ў 992 годзе і Тураве ў 1005 годзе, аб дзейнасці Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Полацку, аб служэнні Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага.

Святар паведаміў кароткія звесткі аб 15 Памесных Цэрквах, якія існуюць па ўсім свеце, распавёў аб дзейнасці Беларускага Экзархату Праваслаўнай Царквы, нагадаў аб асноўных праваслаўных святах і сімвалах.

Асноўныя пытанні да святара тычыліся ўжывання беларускай мовы ў набажэнствах у праваслаўных храмах. Айцец Яўген засведчыў пра існаванне многіх прыходаў на тэрыторыі краіны, дзе служыцца беларускамоўная Літургія, у прыватнасці, у гродзенскай Каложскай царкве, у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, у царкве ў Ратамцы і многіх іншых.

Святар нярэдка выступае на тэлебачанні ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь» і стварае вельмі прыязны імідж сучаснага прадстаўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Э. Дзвінская, фота аўтара

Krynica.info/be / Pravminsk.by 

События

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4