«Святло сярод ночы» — прэзентацыя новай кнігі аўтара з Докшыц Фёдара Палачаніна адбылася ў Петра-Паўлаўскім саборы

12 апреля 2019

top.jpgПрэзентацыя новай кнігі аўтара з Докшыц Фёдара Палачаніна «Святло сярод ночы» адбылася ў прыходскім доме Петра-Паўлаўскага сабора 24 сакавіка 2019 года. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня праваслаўнай кнігі.

Удзел у прэзентацыі ўзяў сам аўтар, а таксама прадстаўнікі выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора Таццяна Матрунчык і Кастусь Антановіч, прыхаджане, аматары беларускай літаратуры.

Удзельнікі сустрэчы змаглі даведацца пра гісторыю стварэння кнігі, яе асаблівасці. У прыватнасці, Фёдар Палачанін адзначыў, што матэрыялы для гэтай кнігі рыхтаваў на працягу ўсёй сваёй 20-гадовай літаратурнай творчасці. Многае з таго, што ёсць у кнізе, друкавалася ў перыядычных выданнях. Многія педагагічныя калектывы выкарыстоўвалі гэтыя матэрыялы ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.

Кніга прысвечана асновам праваслаўнай веры і складаецца з шасці частак. У першую ўключаны пачатковыя звесткі аб праваслаўнай веры, другая частка прысвечана святым, у трэцяй частцы можна азнаёміцца са святымі іконамі, чацвёртая частка кнігі расказвае пра малітву, пятая частка прысвечана праваслаўным пастам і святам, шостую частку складаюць матэрыялы для выхаваўчай работы.

Штуршком да стварэння кнігі стаў клопат пра нашу моладзь: «Мяне, як педагога, хвалявала тое, што школьная моладзь не атрымала належнага выхавання на праваслаўных традыцыях беларускага народа. Непакоіла і тое, што праваслаўнай літаратуры на беларускай мове было вельмі мала. Таму я выбраў духоўны накірунак літаратурнай дзейнасці. Сваю задачу бачу ў тым, каб дапамагчы вучням напоўніць незгасальным святлом дабрыні, міласэрнасці, любові да Бога, Чалавека, Радзімы юныя сэрцы і душы, засцерагчы іх ад крыўды і зла, несправядлівасці і нянавісці, здрады і маральнай разбэшчанасці», – адзначыў падчас прэзентацыі аўтар кнігі.

Петра-Паўлаўскі сабор / Pravminsk.by

События

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 1 2 3 4 5