Выстава, прысвечаная вялікай княгіні Лізавеце, праходзіць у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце

24 октября 2018

top.jpgНі для кога не сакрэт, што прафесія ўрача з’яўляецца шматграннай і творчай. Сапраўдны ўрач, які сапраўды разумее сваё прызначэнне, ніколі не падыходзіць да працэсу лячэння толькі з аднаго боку, бо чалавек – гэта нешта большае, чым сістэма органаў. Гэта яшчэ і душа, якую трэба клапатліва аберагаць, ратуючы цела, таму што яна пакутуе не менш за хворы орган.

Грамадска-карысную дзейнасць, накіраваную на аказанне падтрымкі цяжка хворым, у Мінску ажыццяўляе Свята-Лізавецінскі манастыр, з гісторыяй стварэння якога нам пашчасціла пазнаёміцца з цікавага апавядання сястры Ірыны. Усё пачалося з таго, што ў 1994 годзе супрацоўнікі Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы звярнуліся да бацюшкі А. Лемяшонка з просьбай арганізаваць душэўную падтрымку хворым. У 1999 годзе мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт благаславіў А. Лемяшонка на стварэнне манастыра ў гонар Лізаветы Фёдараўны Раманавай. Княгіня нямецкага паходжання (имя пры нараджэнні Аляксандра Луіза Аліса фон Гесэн-Дармштат), якая прыняла Праваслаўе і назаўсёды стала ўзорам святасці, чалавечнасці і дабрыні. 10 лютага 1909 года яна заснавала Марфа-Марыінскі манастыр, дзе вяла жыццё падзвіжніцы. Пры манастыра былі збудаваны дзве царквы, прытулак для дзяцей з бедных сем’яў, школа, аптэка і лякарня, якая стала лепшай у Маскве. Самых цяжкіх хворых матушка брала на сябе і начамі дзяжурыла каля іх ложкаў. Хворыя казалі, што сама яе прысутнасць аблягчала боль, ад яе зыходзіла гаючая сіла, якая дапамагала ім ісці на аперацыю.

Сёння дзейнасць Свята-Лізавецінскага манастыра накіравана найперш на духоўную і сацыяльную дапамогу хворым і пакутнікам. Пры ім заснаваны 8 храмаў, майстэрні па вытворчасці царкоўнага абсталявання, іканапісная, свечкавая, цяслярная, сценапісна-мазаічная майстэрні. Манастыр займаецца таксама асветніцкай дзейнасцю, мае сваё выдавецтва.

Для пакалення будучых урачоў такая гісторыя з’яўляецца напамінам аб тым, што яны сталі на шлях Божай прафесіі і ні пры якіх жыццёвых абставінах не павінны забывацца на гэта. Жыццё святой Елісаветы з’яўляецца найлепшым прыкладам служэння сваёй справе, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія часам рыхтуе чалавеку лёс. 

Алеся Носік, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў

Pravminsk.by 

События

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4